З падарункамі – да дзяцей

Дзяцінства – гэта бесклапотны час, калі можна радавацца кожнаму дню, расці, марыць пра будучыню, ведаючы, што цябе любяць і твае праблемы вырашаюць клапатлівыя дарослыя.

Гукі музыкі, звонкае рэха дзіцячага смеху – на стадыёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава радавалі маленькіх дзятлаўчан шматлікія госці, творчыя нумары і сонечнае цёплае надвор’е.

Ён адзначыў, што Дзень абароны дзяцей яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што вясёлае і шчаслівае дзяцінства павінна быць у кожнага. Дзяцінства – гэта пачатак вялікага жыццёвага шляху, які нельга недаацэньваць, таму з боку дзяржавы надаецца шмат увагі падрастаючаму пакаленню.Дзеці ў гэты дзень знаходзіліся ў прыўзнятым настроі: з задавальненнем гулялі, спявалі, танцавалі, дэманстравалі спрыт, шпаркасць, кемлівасць і проста гарэзавалі.Нотку добрага настрою сустрэчы задалі вакальная група ансамбля “Арэал” пад кіраўніцтвам Валянціна Палухіна, а таксама роставыя лялькі ўзорнага тэатра “Лялькі для ўсіх”.Падтрымаць юных удзельнікаў свята з падарункамі прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў: спартыўны інвентар сацыяльна-педагагічнаму цэнтру ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” перадалі яе старшыня Ігар Кухарэвіч, яго намеснік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, карысныя падарункі і прысмакі дзеткам з цэнтра падрыхтавалі таксама раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” і яе старшыня Алена Васкель, раённы камітэт ГА “БРСМ” і яго прадстаўнік Наталля Маркава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік разам са старшынямі пярвічных арганізацый прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Ірынай Баброўскай і ДРБУ-119 Ліліяй Бельскай, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан. Памятныя падарункі кожнаму дзіцяці ад Беларускага дзіцячага фонду ўручыла старшыня раённага аддзялення Алена Чайкоўская, ад праваслаўнай царквы – благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель.Пасля ўрачыстасці дзеці разам з інспектарам Дзятлаўскага РАНС Мікітам Кандратовічам і яго калегамі па службе ўзгадалі правілы бяспечных паводзінаў у час канікулаў, азнаёміліся з работай ратаўнікоў, нават пасядзелі за рулём пажарнай машыны.Таксама ў гэты дзень Ігар Кухарэвіч разам з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Марынай Лашкоўскай пажадаў шчаслівага сонечнага лета, прыемнага адпачынку на канікулах, бадзёрасці духу, клопату блізкіх і педагогаў выхаванцам Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўручыў падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.