Іх правялі намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч, галоўны прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Валянціна Таўрэль, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік. На сустрэчы з медыцынскімі работнікамі Валянціна Станіславаўна дала тлумачэнні па нормах заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў, растлумачыла змяненні, унесеныя ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь і адказала на пытанні дзятлаўчан.
На прафсаюзны прыём звярнуліся чатыры чалавекі з пытаннямі, якія тычыліся забеспячэння арэндным жыллём на першым рабочым месцы, а таксама працоўных адпачынкаў. Па кожнай з тэм заяўнікам былі дадзены адказы і рэкамендацыі.
– З якімі пытаннямі найчасцей звяртаюцца на прафсаюзныя прыёмы?
– Медыкаў цікавяць многія аспекты жыцця і працы, – адказвае галоўны прававы інспектар. – Для маладых спецыялістаў найбольш актуальны жыллёвыя і бытавыя пытанні, частыя звароты, што тычацца дысцыплінарнай адказнасці медыцынскіх работнікаў і прымянення дысцыплінарных спагнанняў.
– Дзе атрымаць кансультацыю тым, хто не трапіў на прыём?
– Можна прыехаць на асабісты прыём у Гродна ў абласную арганізацыю, напісаць зварот або звярнуцца па тэлефоне.
Выязныя прафсаюзныя прыёмы грамадзян праводзяцца па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 2015 года, яны даўно даказалі сваю карысць і запатрабаванасць. Грамадзяне актыўна карыстаюцца магчымасцю атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю, а часта і канкрэтную дапамогу на месцы.
У рамках прыёму Валянціна Таўрэль правяла вучобу з калектывам Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Наталля АВЯРЧУК