Трагедыя спаленых вёсак: прафсаюзы разам з дзятлаўчанамі ўшаноўваюць памяць пра ахвяры генацыду

 

У нашым раёне лёс знішчанай разам з жыхарамі беларускай вёскі раздзялілі сем населеных пунктаў – Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Ліпічанская Пушча, Трахімавічы, Гарадкі. Удзел у мітынгу памяці ў вёсцы Дубраўка і каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” на гарадскіх могілках у Дзятлаве прыняў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік.

– Такое немагчыма забыць, – адзначыў Аляксандр Міхайлавіч. – Колькі б ні прайшло часу, беларусы будуць помніць і перададуць наступным пакаленням эстафету памяці пра тую страшную трагедыю. Каб ведалі праўду і не дапусцілі новай вайны.