З якім настроем прафсаюзы Дзятлаўшчыны сустракаюць Першамай, расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік.
– Аляксандр Міхайлавіч, што для вас сімвалізуе 1 Мая?
– Гэта вясновае свята нязменна сімвалізуе мір і працу – вечныя чалавечыя каштоўнасці. Толькі яны дапамагаюць рэалізоўваць самыя смелыя і маштабныя планы, даюць магчымасць гадаваць дзяцей, карміць сям’ю, прыносіць карысць грамадству, раскрываць асабісты патэнцыял. У нашым раёне дастаткова працавітых людзей, якія сваім стараннасцю і дасягненнямі праслаўляюць родную Дзятлаўшчыну. Таму мне хочацца сказаць асаблівыя словы падзякі тым, чые імёны і цэлыя калектывы занесены на раённую Дошку Гонару. Гэта сведчанне таго, што яны ў сваёй сферы дасягнулі найлепшых вынікаў, а значыць, сталі сапраўднымі спецыялістамі. І важна тое, каб яны навучылі свайму майстэрству сваіх калег, асабліва моладзь. Ім выказваю словы ўдзячнасці.
– Якія асноўныя напрамкі работы прафсаюзных арганізацый Дзятлаўскага раёна ў 2024 годзе вы вылучылі б?
– Першае – гэта калектыўна-дагаворная праца. Калектыўны дагавор з’яўляецца самой сутнасцю работы прафсаюзнага камітэта. Ад таго, наколькі ён напоўнены артыкуламі, якія паляпшаюць становішча работніка адносна дзеючага заканадаўства, залежаць адносіны да прафсаюза ў арганізацыі.
Другі напрамак – забеспячэнне бяспечных умоваў працы. Жыццё і здароўе чалавека – гэта базавыя і безумоўныя каштоўнасці. Маніторынгі ўмоваў працы будуць праводзіцца на пастаяннай аснове.
Далей – павышэнне прававой адукаванасці членаў прафсоюза. Гэта работа пройдзе праз навучальныя семінары, а таксама мы ўжо некалькі гадоў штомесяц на бясплатнай аснове аказваем юрыдычныя кансультацыі на нашых прыёмах сумесна з юрыстамі ФБП.
І, вядома ж, работа, скіраваная на згуртаванне калектыву. Гэта сумесны адпачынак, клопат аб ветэранах працы і моладзі, арганізацыя экскурсійных паездак, аздараўленне членаў прафсаюза і іх сем’яў.
– Як прафсаюзны лідар раёна, што пажадаеце ветэранам працы і ўсім працоўным у свята 1 Мая?
– Жадаю шчасця і дабрабыту, няхай ваша праца будзе ацэнена па вартасці, новых дасягненняў і ідэй, няхай заўсёды вас саграваюць цяпло і любоў блізкіх людзей, поспехаў ва ўсім і мірнага неба над галавой!