Мітынг-рэквіем і Усебеларуская хвіліна маўчання на Дзятлаўшчыне

Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў горадзе Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны трагічнаму дню пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў горадзе Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны трагічнаму дню пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Жыхары райцэнтра і госці горада, работнікі арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і школьнікі ўзгадалі тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, замучаных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў. Узнавілі ў памяці падзеі самай доўгай і крывавай вайны ў гісторыі нашай краіны.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец нагадаў прысутным, што напярэдадні памятнай трагічнай даты ў межах абласной патрыятычнай эстафеты “80 гадоў смутку і памяці” на Дзятлаўшчыну прыбыў Вечны агонь, узяты ад брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у Гродне. Лампада, запаленая там, сімвалізуе адзінства беларусаў у памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

– Пакуль памяць людская пра вайну жыве, мы не дапусцім паўтарэння тых страшных гадоў, – адзначыў Генадзь Тадэвушавіч. – Вечная памяць загінулым героям вайны, вечная пашана жывым.

Да прысутных звярнулася першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– 22 чэрвеня – жалобная дата для беларусаў. У гэты дзень мы ўспамінаем пра загінулых у баях і дзякуем ветэранам, якія жывуць сярод нас. Мы адчуваем гонар за наш народ, бо менавіта ў такія моманты яднання па-сапраўднаму ўсведамляем, як важна захоўваць мір на зямлі, быць патрыётам сваёй краіны. Бессмяротны подзвіг салдат навечна застанецца ў нашых сэрцах і будзе служыць самым яркім прыкладам стойкасці і гераізму для ўсёй нацыі.

Роўна апоўдні ў памяць аб загінулых у Вялікай Айчыннай вайне воінах і мірных жыхарах у Дзятлаве і ў кожным населеным пункце раёна, як і па ўсёй Беларусі, прайшла агульнанацыянальная хвіліна майчання. Яна суправаджалася царкоўным перазвонам.

Удзельнікі мітынгу-рэквіему пакланіліся подзвігу продкаў, усклалі да помнікаў кветкі і вянкі.

Наталля АВЯРЧУК

Главная NewsPortal