Марына Нячай: “Мы павінны прадоўжыць выбраны шлях”

24 і 25 красавіка ў Мінску праходзіць пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе.

 

Дзятлаўшчыну на ім прадставілі чатыры дэлегаты, у іх ліку – дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Марына Нячай.

Яна падзялілася сваім меркаваннем ад удзелу ў сустрэчы:

– Усебеларускі народны сход – сапраўды гістарычная падзея, унікальная магчымасць для кожнага дэпутата не толькі рэалізаваць місію даверу, аказаную народным абраннікам, але і прыняць на сябе разам з грамадзянамі краіны адказнасць за стратэгічныя рашэнні, якія тут і цяпер прымаюцца ў інтарэсах беларускага народа.

Нездарма слоган Усебеларускага народнага сходу “Час выбраў нас”. Сёння мы павінны заявіць пра сябе. Упершыню разам, у кансалідацыі, наш народ прымае важныя рашэнні, якія вызначаць далейшае развіццё дзяржавы. У гэтым наша сіла, згуртаванасць і гарант суверэнітэту. Мы клапоцімся аб будучыні, нашых дзецях, надаючы асаблівую ўвагу патрыятычнаму выхаванню, захаванню гістарычнай памяці. Мы павінны прадоўжыць выбраны шлях і ўмацаваць яго, каб захаваць дасягненні краіны і перадаць моладзі найлепшае.

Наталля АВЯРЧУК