Лэла Шпак: “Педагог, як ніхто іншы, мае права на адпачынак”

У справаздачным сходзе пярвічкі, акрамя калектыву ўстановы, прынялі ўдзел старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лэла Шпак і старшыня раённай арганізацыі Станіслаў Фабішэўскі.Старшыня прафсаюзнага камітэта пярвічнай арганізацыі Святлана Навагран расказала аб прыярытэтных напрамках дзейнасці прафсаюза, выкананні калектыўнага дагавора за 2022 год, падняла пытанні заканадаўства аб працы, яе аплаты і рэгулявання, аховы, а таксама работы з моладдзю, аздараўлення і навучання прафсаюзных кадраў і актыву.

Адметна, што на справаздачным сходзе прысутнічалі і ветэраны адукацыі, якія таксама з’яўляюцца членамі прафсаюзнай арганізацыі і цікавяцца яе жыццём.Гэты факт адзначыла ў сваім выступленні Лэла Шпак у час падвядзення вынікаў сустрэчы. Яна нагадала, як важна сёння работнікам адукацыі берагчы сваё здароўе і рэалізоўваць права на адпачынак, карыстацца прапановамі прафсаюзных санаторыяў, выдаткі на якія часткова кампенсуюцца за кошт прафсаюзнага камітэта і наймальніка.– Педагог, прадстаўнік адказнай, напружанай, высакароднай прафесіі, як ніхто іншы, сёння мае права на адпачынак, – заўважыла Лэла Атараўна. – Задача прафсаюза – дапамагчы дастойна і даступна рэалізаваць яго.Станіслаў Фабішэўскі засяродзіў увагу на тым, што дзейнасць прафсаюзных камітэтаў павінна заставацца празрыстай і публічнай, а лакальныя прафсаюзныя навіны – даступнымі для шырокага кола ў месенджарах і сацыяльных сетках.

Наталля АВЯРЧУК