Мерапрыемства даўно стала добрай традыцыяй і аб’ядноўвае на сваёй пляцоўцы ўдзельнікаў з усёй Гродзеншчыны. На фестывалі яны маюць магчымасць праявіць свае здольнасці ў розных відах мастацтва, а гэта эфектыўны сродак сацыяльнай рэабілітацыі.
Дзятлаўчане ў чарговы раз таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Калектыў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна парадаваў гледачоў аўтэнтычным беларускім танцам з ручнікамі. На сцэну асаблівыя артысты нашага раёна выйшлі ў нацыянальных строях.
Ірына СТЫРНІК