Дзеля жыцця на Зямлі
Каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў Дзятлаве адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый, працоўных калектываў, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, навучэнцы школ райцэнтра.