Настаўнікі, выхавальнікі і метадысты, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, духавенства сабраліся ў зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года і акрэсліць новыя задачы.
<span data-mce-type=”bookmark” style=”display: inline-block; width: 0px; overflow: hidden; line-height: 0;” class=”mce_SELRES_start”></span>
Нязменныя вядучыя Таццяна Ваніслаўчык і Валерый Макарчык павіталі гасцей мерапрыемства і прадставілі галоўных герояў форума – педагогаў, якія сёлета прыбылі ў раён на сваё першае месца працы. Калектывы навучальных установаў папоўніліся 15 маладымі спецыялістамі, пераважная большасць з іх – выхавальнікі ўстановаў дашкольнай адукацыі і педагогі-псіхолагі. Павіншавала з пачаткам працоўнага шляху на Дзятлаўшчыне, уручыла ім памятныя падарункі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.
Марына Лашкоўская пазнаёміла прысутных з вынікамі работы аддзела і ўстановаў адукацыі за 2022-2023 навучальны год.
Прызёр абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю “Педагагічны дэбют”, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Нячай паўдзельнічала ў невялікім інтэрв’ю, у час якога расказала аб планах і амбіцыях на рэспубліканскі этап.
Вопытам работы ў педагагічнай сферы, напрацоўкамі ў выхаванні падрастаючага пакалення падзяліліся дырэктар сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Іван Кібінь і намеснік дырэктара Новаяльнянскай сярэдняй школы Алена Баковіч.
Са словамі ўдзячнасці і віншаваннем да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.
– Ад імя раённага выканаўчага камітэта віншую вас з надыходзячым Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Жнівеньская сустрэча педагогаў – адна з найлепшых традыцый, якая склалася ў сістэме адукацыі за доўгія гады – пляцоўка для прафесійных стасункаў, магчымасць падзяліцца дасягненнямі, абмеркаваць планы, вызначыць прыярытэты развіцця. Словы ўдзячнасці хачу выказаць кіраўнікам і калектывам навучальных установаў, якія правялі грунтоўную работу па падрыхтоўцы іх да новага навучальнага года. Прыемна адзначыць той факт, што сістэма адукацыі функцыянуе стабільна, установы адукацыі раёна штогод дасягаюць высокіх вынікаў, падтрымліваючы прэстыж нашага раёна, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Паважаныя педагогі, вы прысвячаеце сваё жыццё вельмі важнай і неабходнай справе: выхаванню падрастаючага пакалення беларусаў, даносячы ім самыя важныя паняцці, несучы ў гэты свет святло ведаў, дабро і пазітыў. Жадаю вам добрага здароўя, творчых поспехаў, святочнага настрою. Каб вучні заўжды апраўдвалі вашы спадзяванні.
Кіраўнік раёна выканаў прыемную місію – уручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта метадыстам і педагогам раёна: Наталлі Пазняк, Рыце Місцюкевіч, Ірыне Шумскай, Сяргею Карнеліку. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама былі адзначаны Алена Круглова, Марына Нячай, Людміла Піваварчык, Галіна Хілімончык, Алена Ляўковіч.
Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, які адзначыў Ганаровымі граматамі райсавета настаўнікаў Леаніда Сцяцко, Сяргея Залатарова, Падзячнымі лістамі старшыні раённага Савета дэпутатаў – Кацярыну Гайдук, Ганну Гаўрош, Аксану Ванчук, Іну Джураханаву, Алену Лукіянец.
Павіншаваць педагагічных работнікаў і ўручыць высокія ўзнагароды на Дзятлаўшчыну прыехала галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы Гродзенскага аблвыканкама Ірына Шуліцкая.
Ірына Львоўна ўручыла Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Людміле Канавалік і Аксане Роўба, Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама – Святлане Урбан, Марыне Ігнацік, Марыне Сербін, Роберту Асіпуку.
У гэты дзень было яшчэ шмат узнагародаў, падарункаў і прыемных сюрпрызаў ад аддзела адукацыі райвыканкама, якія ўручыла яго начальнік Марына Лашкоўская.
<span data-mce-type=”bookmark” style=”display: inline-block; width: 0px; overflow: hidden; line-height: 0;” class=”mce_SELRES_start”></span>
Наталля АВЯРЧУК