“Перамога” – прызёр абласнога творчага конкурсу

У адпаведнасці з Палажэннем аб творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства” і пытанняў развіцця пажарнага добраахвотніцтва, абласная камісія разгледзела выпушчаныя ў сродках масавай інфармацыі матэрыялы ў 2023 годзе і вызначыла пераможцаў.

 

Дзятлаўская раённая газета “Перамога” заняла трэцяе месца. Карэспандэнт выдання Наталля Авярчук, якая курыруе тэматыку, узнагароджана грашовай прэміяй ад Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.