Асноўная мэта падобных паездак, як правіла, турызм, візіты да сваякоў, дзелавыя сустрэчы.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устаноўлена патрабаванне для такой катэгорыі грамадзян зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага знаходжання на працягу 10 сутак, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі. У электроннай форме рэгістрацыя ажыццяўляецца бясплатна на адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by. Працэдура даступная іншаземцам у пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Хто прыбыў праз граніцу з Расійскай Федэрацыі, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі, як і ў выпадку, калі жадаюць падоўжыць рэгістрацыю, аформленую ў электроннай форме.
Рэспублікай Беларусь падпісаны рад пагадненняў: з Арменіяй Літвой, Эстоніяй, Казахстанам, Украінай, ААЭ – да 30 дзён знаходжання грамадзян без рэгістрацыі; з Расіяй – да 90 дзён. Калі іншаземец збіраецца перавысіць гэты тэрмін, неабходна атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў залежнасці ад мэты ўезду.
Іншаземцы, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, абавязаны пражываць толькі там, дзе яны зарэгістраваны ў органах рэгістрацыі, а пры змене адраса – на працягу 3 працоўных дзён з дня прыбыцця на новае месца зарэгістравацца там у органе рэгістрацыі. Для рэгістрацыі неабходна прыбыць асабіста, акрамя дзяцей да 14 гадоў. У выпадку парушэнняў правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Для афармлення рэгістрацыі замежных грамадзян у нашым раёне неабходна звяртацца ў групу па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама ў любы з прыёмных дзён: аўторак, пятніца – з 8 да 17 гадзін (перапынак з 13 да 14 гадзін), серада – з 11 да 20 гадзін (перапынак з 15 да 16 гадзін), чацвер, субота – з 8 да 13 гадзін.
Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама