Жыццё і здароўе – у прыярытэце

Абласны семінар па пытаннях аховы працы, правядзення інструктажаў і штодзённага кантролю на рабочых месцах праходзіць на базе ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Удзел у сустрэчы прымаюць прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, абласнога аб’яднання прафсаюзаў, Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, старшыні прафсаюзных пярвічак, службы аховы працы лясгасаў і ААТ “Мастадрэў”.

На пачатку пасяджэння на важнасць і актуальнасць тэмы ўвагу прысутных скіраваў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Жук. Ён падкрэсліў, што кожны работнік мае права вяртацца дахаты жывым і здаровым, а таму варта ведаць і выконваць як тыя патрабаванні правілаў аховы працы, якія ляжаць у зоне адказнасці наймальніка, так і тыя, што залежаць ад саміх работнікаў.

Коратка з работай арганізацыі гасцей азнаёміў дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Сяргей Дурко.

Больш падрабязна аб усіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў лясгасе і дапамагаюць паляпшаць бяспеку і ўмовы на розных участках арганізацыі, расказаў начальнік бюро па ахове працы Анатоль Францішчык. Ён паведаміў, што ў арганізацыі працуе 330 чалавек, работа 49 % з іх звязана з небяспечнымі ўмовамі. За аховай працы сочаць спецыялізаванае бюро, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, майстры, распрацавана і зацверджана палітыка арганізацыі ў гэтым кірунку, працуе камісія. Вядзецца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні ўмоваў працы, навучанні, атэстацыі работнікаў, уведзена сістэма кантролю за рабочым часам і станам здароўя. Паколькі лесагаспадарчая вытворчасць пажаранебяспечная, на аб’ектах працуе сучасная сістэма рэагавання “Молнія”. Работнікі і спецыялісты, якія адказна і абярэжна ставяцца да ўсіх правілаў аховы працы і выконваюць іх – прэміруюцца. Як вынік, у 2022 годзе і на працягу 2023-га ў Дзятлаўскім лясгасе не адзначалася няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў.

Працяг тут