Дзятлаўчане паўдзельнічалі ў “Сельскай эстафеце”

У насычаную праграму абласнога фестывалю “Дажынкі-2023”, які праходзіць у Зэльве, увайшлі культурна-спартыўныя спаборніцтвы “Сельская эстафета”.

 

Наш раён у ёй прадставілі маладыя работнікі Дзятлаўшчыны, члены пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” прадпрыемстваў і арганізацый.

У праграму жартоўных спаборніцтваў увайшлі конкурсы “Аграрны баскетбол”, “Боўлінг”, “Беларускія пінгвіны”, “Песні адыходзячага 20-га стагоддзя”, “Недзіцячы апетыт” – усяго чатырнаццаць выпрабаванняў для маладых людзей на шляху да перамогі.

 

Наталля АВЯРЧУК