З Адзінага дня інфармавання насельніцтва.

18 сакавіка ў Дзятлаускiм раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

18 сакавіка ў Дзятлаускiм раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

У гэты дзень з працоўным калектывам санаторыя “Радон” сустрэлася абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальваў Барыс Казялкоў, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Абмеркавалі тэмы: “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, “Аб пажарнай бяспецы”, “Прафілактыка злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і звязаных з незаконным авалоданнем рэквізітамі банкаўскіх картак і крадзяжом грашовых сродкаў з карт-рахункаў”, таксама кіраўнік абласнога аб’яднання прафсаюзаў падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў VI Усебеларускім народным сходзе.

Аб тым, што дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была зацверджана 15 сакавіка 1994 года, прысутным нагадаў старшыня Дзятлайскага раеннага аб’яднання прафсаюзаў  Валерый Макарчык. На рэспубліканскіх рэферэндумах 1996 і 2004 гадоў у яе былі ўнесены змяненні і дапаўненні. Больш за чвэрць стагоддзя, грунтуючыся на Канстытуцыі, Беларусь развіваецца як дэмакратычная сацыяльна-прававая дзяржава, якая мацуецца на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, дзе за літарай Асноўнага Закона стаіць чалавек як вышэйшая каштоўнасць. Адзінства беларускага народа ўвасабляе Прэзідэнт, з’яўляючыся гарантам Канстытуцыі, правоў і свабодаў чалавека, адначасова – арбітрам над галінамі ўлады.

Час не стаіць на месцы – надышла пара распрацаваць новую Канстытуцыю. Як зазначыў Прэзідэнт, “важна, каб яна адпавядала тым рэаліям, якія складваюцца ў нашай дзяржаве”. Для выяўлення пазіцыі беларусаў наконт магчымых змяненняў ва ўсіх рэгіёнах ладзяцца дыялогавыя пляцоўкі. Аднак Аляксандр Лукашэнка цвёрда ўпэўнены, што наша краіна павінна заставацца прэзідэнцкай рэспублікай, неаднаразова ён адзначаў, што ўнутраная палітыка Беларусі – гэта справа выключна самой Беларусі. Ніхто, акрамя беларускага народа, не можа вырашаць, як нам жыць, развівацца, якія законы прымаць.

Аб тым, што на Дзятлаўшчыне складваецца неспрыяльная сітуацыя з пажарамі, расказаў намеснiк начальнiка Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Бяленка. Літаральна за папярэднія суткі ў раёне адбыўся шосты з пачатку года пажар, які забраў жыцці двух чалавек, а ўсяго сёлета загінула ўжо трое. У большасці выпадкаў галоўнай прычынай трагедый становіцца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Сяргей Сяргеевіч папрасіў прысутных нагадаць пажылым сваякам правілы эксплуатацыі печак і распальвання вогнішча, папярэдзіў аб забароне палаў сухой расліннасці, заклікаў у жылых пакоях устанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і карыстацца мабільным дадаткам МНС “Дапамога побач”.

Аб тым, што інтэрнэт-махляры часта мяняюць схемы падману, папярэдзіў старшы упаунаважаны АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Пацынович. Сярод новых спосабаў даведацца рэквізіты трымальнікаў банкаўскіх картак – просьбы пераходзіць па спасылках. Па-ранейшаму на мабільны ці ў “вайберы” з выкарыстаннем сімволікі банка дзятлаўчанам тэлефануюць “банкаўскія работнікі” – увагу трэба звяртаць на першыя лічбы коду званкоў, як правіла, паступаюць яны з-за мяжы. Сустракаюцца нядобрасумленныя пакупнікі на сайце “Куфар”: пытаюцца рэквізіты карткі, каб паслаць грошы, а самі “чысцяць” рахунак. Летась колькасць інтэрнэт-падманаў значна павялічылася, амаль кожны тыдзень ёсць пацярпелыя і цяпер.

Главная NewsPortal