Водным маршрутам партызан. Патрыятычны сплаў на Дзятлаўшчыне

У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нашым раёне прайшла акцыя, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

 

У ёй прыняў удзел працоўны калектыў райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. Каб ушанаваць памяць загінулых землякоў, удзельнікі мерапрыемства сабраліся ў вёсцы Труханавічы – сястры Хатыні, знішчанай фашысцкімі карнікамі ў часы ваеннага ліхалецця. Гісторыю гэтага месца і стварэння аднаго з самых незвычайных і кранальных помнікаў нашага раёна расказала старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка:

– У дамашніх архівах пасялкоўцаў захаваліся фотаздымкі 40-гадовай даўніны, калі на гэтым месцы таксама праводзіліся мерапрыемствы з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і школьнікаў. Мы прадаўжаем гэту добрую традыцыю, з павагай і шанаваннем ставімся да памяці аб ваенным мінулым, каб перадаць яе нашчадкам.

Наступным пунктам стала вёска Чарлёнка, дзе пачынаецца турыстычны маршрут “Шчара – рака партызанская”, распрацаваны раённым фізкультурна-спартыўным клубам. Удзельнікі памятнай экспедыцыі прайшлі яго на байдарках.

 

Наталля АВЯРЧУК