Спецыялісты з Беларусі пабывалі ў Рэспубліцы Карэлія

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель у саставе дэлегацыі кіраўнікоў сацыяльных установаў і ведамстваў Гродзенскай вобласці ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Камітэтамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама і Міністэрства сацыяльнай абароны Рэспублікі Карэлія з рабочым візітам наведалі горад Петразаводск.

У рамках візіту адбылася сустрэча членаў дэлегацыі з міністрам сацыяльнай абароны Рэспублікі Карэлія Вольгай Сакаловай.

Былі вызначаны далейшыя напрамкі супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі.

Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з работай аддзяленняў часовага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, сацыяльнай рэабілітацыі, крызіснага аддзялення для людзей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Петразаводска, а таксама Прыанежскага раёна.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Аленай ВАСКЕЛЬ