Дзятлаўчане разам праспявалі “Дзень Перамогі”

На Дзятлаўшчыне, як і ва ўсёй Беларусі, стала добрай традыцыяй завяршаць праграму святочных мерапрыемстваў 9 мая акцыяй “Праспяваем Дзень Перамогі разам”.

 

Не было выключэннем і сёлетняе майскае свята. Песня кампазітара Давіда Тухманава на словы Уладзіміра Харытонава “Дзень Перамогі” зноў урачыста загучала над плошчай 17 Верасня.

Да яе выканання далучыліся ўсе прысутныя, не толькі работнікі культуры, але і прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь, старэйшае пакаленне.

Ірына СТЫРНІК