Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – лепшым працаўнікам, інтэлектуалам, спартсменам (+відэа) (будзе дапоўнена)

Cвяточны настрой.

Свята працы дзятлаўчане сустрэлі парадам працоўных калектываў раёна, які прайшоў па вуліцах горада ў суправаджэнні Новаяльнянскага духавога аркестра, і ўрачыстасцю-шанаваннем на плошчы 17 Верасня райцэнтра, прысвечанай землякам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы, грамадскім жыцці, навуцы, спорце.